Кірыл Юр’евіч Вяргейчык

Футбол
Кірыл Вяргейчык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Юр’евіч Вяргейчык
Нарадзіўся 23 жніўня 1991(1991-08-23)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 54 (3)
2012   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (2)
2014   Беларусь Дынама (Брэст) 27 (4)
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 11 (0)
2016—2018 Беларусь Віцебск 70 (20)
2019—2020 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (2)
2020   Беларусь Віцебск 5 (0)
2021—2023 Беларусь Слуцк 71 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2014

Кірыл Вяргейчык (нар. 23 жніўня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Сын беларускага футбаліста, трэнера і функцыянера Юрыя Вяргейчыка.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе трэнерам быў яго бацька. Паступова стаў праходзіць у асноўны склад. Другую палову 2012 года правеў у арэндзе ў «Тарпеда-БелАЗ», дзе стала выхадзіў у аснове.

Пасля заканчэння сезона 2012 вярнуўся ў «Шахцёр». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.

У сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе стаў трывала выступаць на пазіцыі цэнтральнага або флангавага нападніка. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Шахцёр»[4], дзе зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[5]. Неўзабаве далучыўся да «Нёмана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У жніўні 2016 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, стаў іграком «Віцебска»[7]. У «Віцебску» спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Віцебск» па заканчэнні кантракта, стаў іграком мінскага «Дынама»[8]. Не замацаваўся ў складзе мінчан, часцей выхадзіў на замену. У верасні 2020 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[9], па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў віцебскую каманду[10], а неўзабаве развітаўся і з «Дынама»[11].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[12]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[13]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Шахцёр Беларусь 8 0
2008 дубль Шахцёр Беларусь 26 6
2009 дубль Шахцёр Беларусь 23 13
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 4 0
2011 Д1 Шахцёр Беларусь 15 1
2012 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 3 0
2012 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 11 2
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 18 0
2014 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 27 4
2015 Д1 Шахцёр Беларусь 14 2
2016 (1) Д1 Нёман Беларусь 11 0
2016 (2) Д1 Віцебск Беларусь 14 2
2017 Д1 Віцебск Беларусь 26 7
2018 Д1 Віцебск Беларусь 30 11
2019 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 11 1
2020 (1) Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 12 1
2020 (2) Д1 Віцебск Беларусь 5 0
2021 Д1 Слуцк Беларусь 21 3
2022 Д1 Слуцк Беларусь 27 6
2023 Д1 Слуцк Беларусь 23 0
  1. Kirill Vergeichik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/98
  3. Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком (руск.). by.tribuna.com.
  4. Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (22 снежня 2014). Праверана 18 студзеня 2024.
  5. Василевский, Дуда, Тихоновский, Вергейчик и Петренко покинули расположение «Слуцка» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Кирилл Вергейчик стал игроком "Немана" (руск.). football.by (30 сакавіка 2016). Праверана 18 студзеня 2024.
  7. Кирилл Вергейчик подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (3 жніўня 2016). Праверана 18 студзеня 2024.
  8. Минское "Динамо" объявило о подписании контракта с Кириллом Вергейчиком (руск.). football.by (11 студзеня 2019). Праверана 18 студзеня 2024.
  9. Минское "Динамо" отдало Кирилла Вергейчика в аренду в "Витебск" (руск.). football.by (23 верасня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
  10. Кирилл Вергейчик вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Витебске" (руск.). football.by (4 снежня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
  11. Пятеро футболистов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
  12. Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в "договорняке" Харитонов стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (5 лютага 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
  13. "Слуцк" продлил соглашение с Вергейчиком (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  14. Покинули СФК "Слуцк". (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (4 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.
  15. Кирилл Вергейчик завершил карьеру в 32 года (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.