Кісель | |
---|---|
![]() | |
Паходжанне | |
![]() |
Кісель — салодкая дэсертная жэлепадобная страва, прыгатаваная са свежай ці сушанай садавіны, ягад, фруктова-ягадных сокаў, сіропаў, варэння, малака з даданнем бульбянога або кукурузнага крухмалу або збожжавай закваскі.
Кісель хуткі ў прыгатаванні. Большасць кісялёў рыхтуецца з даданнем цукру. Звычайна фруктова-ягадныя кісялі рыхтуюцца на бульбяным крухмале, а малочныя і міндальныя кісялі — на кукурузным крухмале.