Горад
Кісуму
| ||||||||||||||||||
Кісуму (Kisumu) — галоўны горад на захадзе Кеніі, трэці па велічыні ў краіне. Насельніцтва 345312 чалавек (на 1999 год), з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Ньянза. Порт на возеры Вікторыя (заліў Вінам), звязаны чыгуначнай лініяй з портам Мамбаса (на Індыйскім акіяне), ёсць аэрапорт. Побач з горадам размешчаны буйны цукровы завод.