Кітагава Утамара | |
---|---|
яп.: 喜多川 歌麿 | |
Імя пры нараджэнні |
яп.: 北川 勇助[6] яп.: 北川 市太郎[6] |
Дата нараджэння | 1753[1][2][…] ці 1754[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1806[4][5] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак укіё-э, мастак, графік |
Жанр | бідзінга[d] |
Мастацкі кірунак | укіё-э |
Уплыў | Toriyama Sekien[d] |
Уплыў на | Maki Bokusen[d], Kitagawa Utamaro Ⅱ[d], Kitagawa Chiyojo[d], Kitagawa Yukimaru[d], Michimaro[d], Tsukimaro[d], Fujimaru[d], Kitagawa Hidemaru[d], Minemaru[d], Kitagawa Konomaru[d], Kitagawa Toshimaru[d] і Kitagawa Takemaru[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кітагава Утамара (1753, Кавагоэ, Японія — 1806) — японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з найзначнейшых прадстаўнікоў укіё-э.
Працаваў у Эда.
Творчую дзейнасць пачаў з твораў характару натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пасля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (выявы прыгажунь). Плаўнай, цякучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на лістах вялікага фармату з прымяненнем слюдзянога парашку, што надавала эфект серабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жаночых характараў», пачатак 1790-х). Адметныя рысамі ідэалізацыі, вобразы жанчын разам з тым не пазбаўлены жыццёвай верагоднасці, што асабліва выявілася ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я).