Ла-Фуэрса

Уваход у крэпасць

Ла-Фуэрса (ісп.: Castillo de la Real Fuerza, «замак каралеўскай моцы») — крэпасць ва ўсходняй гавані Гаваны (Куба), закладзеная ў 1577 годзе. Першапачаткова прызначалася для абароны ад нападу піратаў. Рэаль-Фэрса з'яўляецца найстарэйшай каменнай крэпасцю ў Амерыцы і ўваходзіць у лік помнікаў Сусветнай спадчыны як частка Старой Гаваны.