Лаагры
| ||||||||
Ла́агры (эст.: Laagri) — пасёлак у воласці Саўэ ў павеце Хар’юмаа, Эстонія. Да рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіў у склад скасаванай воласці Саўэ (1991—2017) і быў яе адміністрацыйным цэнтрам. Размешчаны ля паўднёва-заходняй мяжы Таліна на беразе ракі Пяэскюла. За 3 км ад горада Саўэ. Вышыня над узроўнем мора — 41 метр. Насельніцтва — 5580 чалавек (2020).