Лаамедэя | |
---|---|
спадарожнік Нептуна | |
Першаадкрывальнік | Matthew J. Holman[d], John J. Kavelaars[d] і Dan Milisavljevic[d] |
Дата адкрыцця | 13 жніўня 2002 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 571 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,3969 |
Перыяд абарачэння | 3 171,33 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 58 exagram[1] |
Атмасфера | няма |
Лаамедэя (стар.-грэч.: Λαομέδεια) — нерэгулярны спадарожнік планеты Нептун з прамым арбітальным зваротам. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун XII.
Лаамедэя была адкрыта Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам, Томі Гравам, Уэслі Фрэйзерам, Дэнам Мілісаўлевічам па здымках, зробленым у жніўні 2002 года з дапамогай 4-м тэлескопа «Бланка» абсерваторыі Сэра-Талала. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2002 N 3. Уласная назва была прысвоена 3 лютага 2007 года.