Лабараторыя Касперскага | |
---|---|
![]() | |
| |
Тып | software company[d] і арганізацыя |
Заснаванне | 26 чэрвеня 1997 |
Заснавальнікі | Eugene Kaspersky[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Яўген Валянцінавіч Касперскі (генеральны дырэктар) |
Галіна | Вытворчасць праграмнага забеспячэння для абароны інфармацыі |
Прадукцыя | Антывіруснае праграмнае забеспячэнне |
Абарот | ▲ $644 млн (2016) МСФС[1] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Bring on the future |
Сайт | kaspersky.com |
Лабараторыя Касперскага — міжнародная група кампаній з цэнтральным офісам у Маскве, якая спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Заснавана як самастойная кампанія 21 ліпеня 1997 г.
Кампанія з’яўляецца найбуйнейшым у Еўропе вытворцам сістэм абароны ад шкоднаснага і непажаданага праграмнага забеспячэння, хакерскіх нападаў і спаму. Кампанія ўваходзіць у чацвёрку вядучых сусветных вытворцаў праграмных рашэнняў для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.
Па выніках 2010 г., выручка кампаніі вырасла на 38 %, перавысіўшы $500 млн. У Лабараторыі Касперскага працуюць больш за 2300 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Прадукты кампаніі абараняюць камп’ютары і мабільныя прылады больш за 300 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім свеце, тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў прадуктах найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў праграмных і апаратных рашэнняў.