Прэфрантальная лабатамія (ад грэч. Λοβός — доля і грэч. τομή — разрэз), таксама вядомая як лейкатамія (ад грэч. λευκός — белы і грэч. τομή — разрэз) — форма псіхахірургіі, нейрахірургічная аперацыя, сутнасць якой — разрэз тканак, што злучаюць лобныя долі мозга з яго астатняй часткай. Следства такога ўмяшальніцтва — выключэнне ўплыву лобных доляў мазгоў на астатнія структуры цантральнай нервнай сістэмы.