Лабок (лац.: mons pubis - лонны грудок) — у анатоміі чалавека прадстаўленае ў абодвух палоў мяккотканкавае ўтварэнне, размешчанае дакладна над вонкавымі палавымі органамі адпаведна праекцыі лоннага зрашчэння і выступае над навакольнай вобласцю дзякуючы развітой падскурнай аснове (тлушчавай праслойцы).
Уверсе лабок аддзелены ад вобласці жывата лабковай баразной, ад сцёгнаў - тазасцёгнавымі разорамі.
Пасля пачатку палавога паспявання лабок звычайна ў большай ці меншай ступені пакрываецца лабковымі валасамі, якія могуць пераходзіць на вялікія палавыя вусны (у жанчын), машонку (у мужчын) і ніз жывата (таксама, як правіла, у мужчын).
У жанчын гэтая вобласць над вульвай часта завецца грудком Венеры (лац. mons veneris). У гэтай вобласці ёсць нервовыя канчаткі, а таму дакрананне да яе і/або націсканне могуць выклікаць палавое ўзбуджэнне.
Лабок на Вікісховішчы |