«Лавец у жыце» | |
---|---|
англ.: The Catcher in the Rye | |
Жанр | проза, раман |
Аўтар | Джэром Д. Сэлінджэр |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1951 |
Дата першай публікацыі | 16 ліпеня 1951 |
Выдавецтва | Little, Brown and Company[d] |
Персанажы | Holden Caulfield[d] і Phoebe Caulfield[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Лавец у жыце» (англ.: «The Catcher in the Rye»; часта сустракаецца назва «Над прорвай у жыце» -- пераклад з рускага перакладу "Над пропастью во ржи") — раман амерыканскага пісьменніка Джэрома Сэлінджэра.
Раман перакладзены на большасць сусветных моў. У 2005 годзе часопіс «The Times» уключыў раман у спіс 100 самых лепшых англамоўных раманаў, напісаных пачынальна з 1923 года. Выдавецтва «Modern Library» уключыла яго ў спіс 100 лепшых англамоўных раманаў XX стагоддзя.
У рамане ад імя шаснаццацігадовага юнака Холдэна Колфілда ў выразна адкрытай форме распавядаецца пра яго абвостранае ўспрыманне амерыканскай рэчаіснасці і непрыманні агульных канонаў і маралі сучаснага грамадства. Пошукі падлетка ў дарослым жыцці распавядаюць пра тое, што кожны з нас застаецца крыху дзіцём са сваімі чаканнямі, страхамі і расчараваннямі, смеласцю і рашучасцю супраціву ілжываму свету дарослых[1].