Лаганец | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Leontodon L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
|
Лагане́ц[1][2] (Leontodon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Налічвае 79[3] (каля 50[2]) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных зонах Паўночнага паўшар’я.
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае, чаргаванае, у прыкаранёвай разетцы або каля асновы сцябла. Кветкі жоўтага або аранжавага колеру. Суквецце — кошык. Плод — сухая сямянка з чубком.