Лаглан (назва ўтворана ад англійскага скарачэння logikal language - лагічная мова), арыгінальная назва - la logla ці lo logla - штучная мова, створаная ў 1955 годзе доктарам Джэймсам Кукам Браўнам. Ён пачаў пісаць кароткі (так здалося яму тады) артыкул аб магчымасці праверкі псіхалагічнага феномена вядомага пад назвай Гіпотэза Сэпіра-Ўорфа. Гэтая тэма стала найбольш важнай працай яго жыцця - каб праверыць гэту гіпотэзу Браўн стварыў спецыяльную штучную мову.
Сутнасць гіпотэзы заключаецца ў тым, што: "мова ўплывае на мышленне". Доктар Браўн і яго супрацоўнікі стварылі прынцып для кантролю эфекту Сэфіра-Ўорфа і найбольш важны інструмент для яго праверкі - выключна лагічную мову, вядомую пад назвай Лаглан.
Прайшлі гады, і стала зразумела, што лаглан не толькі з'яўляецца каштоўным для правядзення антрапалагічных навуковых тэстаў, але і для зносін паміж чалавекам і камп'ютарам, для камп'ютарнага аналізу тэкстаў.
На працягу дзесяці гадоў была створана мова - ў 1966 годзе з'явілася першае выданне"Loglan 1", апісанне мовы. Праз некалькі гадоў, пасля камп'ютарнага кантролю ў лаглане былі знойдзены сінтаксічныя недакладнасці. Мова зноў апынулася ў лабараторыі. Толькі ў 1988 годзе была выдадзена канчатковая версія лаглана.
Зараз магчыма сказаць, што лаглан з'яўляецца не толькі кодам , але і жывой мовай - асобныя людзі не толькі пішуць на лаглане, але могуць і размаўляць на гэтай мове.
Але вывучыць лаглан даволі складана. Сама мова не з'яўляецца цяжкай: яна мае простую граматыку, і асноўныя словы створаны такім чынам, што маюць агульныя гукі з шасцю мовамі, якімі карыстаюцца ў ААН. Але нягледзячы на гэта, нехта думае, што гэтая мова для ўсіх на свеце з'яўляецца чужой. Іншая праблема - гэта тое, што нягледзячы на тое, што чалавечы розум любіць логіку, ён не выкарыстоўвае яе ў поўным памеры: думаць аб чым небудзь пры дапамозе такой дасканалай мовы - цяжка.
На працягу 1980-х гадоў, адбылася барацьба за аўтарскія правы на мову. Група лагланістаў, якія не былі задаволенымі дзейнасцю Браўна і пачалі карыстацца мовай па-за межамі Інстытута лаглана. Калі Браўн даказаў свае правы на мову, ён заснаваў Групу лагічнай мовы і стварыў ўласную версію мовы, з мадыфікаваным слоўнікам і новай назвай Лажбан.
Яго граматыка была такой жа самай, як і ў лаглана, але з цягам часу дзве групы пачалі развіваць свае мовы ў розных кірунках. Лажбаністы зараз з'яўляюцца больш актыўнымі чым лагланісты, што стала асабліва заметным пасля смерці Браўна ў 2000 годзе, Фактычна паміж дзвюма групамі адбыўся кампраміс, які аднак, не тычыцца моў.
На лаглане існуе шмат невялікіх тэкстаў, між якімі ёсць мастацкія. Адзіны раман на лаглане быў створаны брытанцам Алексам Літам, памёрлым ў 2001 годзе энтузіястам мовы. Раман, "Першы візіт ў Логлэнд", апавядае пра чалавека, які вывучае лаглан у выдуманай краіне Loglandias і пра яго прыгоды там; раман быў апублікаваны пасля смерці аўтара, ў 2002 годзе.