Ладдзян трохнадрэзаны | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Corallorhiza trifida Châtel. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Ладдзян трохнадрэзаны, Ладдзян трохнадрэзны[1] (Corallorhiza trifida) — від роду Ладдзян (Corallorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae), родны для Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.
![]() | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Шматгадовая наземная травяністая расліна. Сапрафіт.
Карэнішча белаватае разгалінаванае, мясістае, пазбаўленае каранёвых мочак; нагадвае карал.
Сцябло прамастаячае тонкае голае, жоўта-зялёнае, вышынёй 8-30 см.
Лускападобныя похвавыя простыя перапончатыя лісты лікам 2-4 размешчаны чаргова.
Панікшыя голыя кветкі аб шасці пялёстках сабраны ў друзлыя пэндзлепадобныя суквецці даўжынёй да 10 см. Квітнее ў маі — чэрвені.
Плод — каробачка. Плоданасіць у чэрвені — ліпені.
Расліна сустракаецца ў палярнай і лясной зонах і ў гарах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
У Расіі расце ў нечарназемнай зоне еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Мезафіт і гіграфіт. Нярэдкі па берагах рэк і ручаёў, забалочаных лугах, у сырых лясах, на тарфяных балотах, у тундравым рэдкалессі.
Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі многіх абласцей, краёў і рэспублік Расіі. Ахоўваецца на Украіне, у Літве, Польшчы, Латвіі. Уключаны ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕС[2].
Паводле The Plant List[3], у сінаніміку віду ўваходзяць:
Адна з казак цыклу «Казкі з хутара Юстыны» Людмілы Рублеўскай называецца «Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны»[4].
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |