Ладу

Ладу
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Bengali cuisine[d] і Індыйская кухня
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ладу

Ладу (англ.: Laddu або Laddoo, хіндзі: लड्डू) — дэсерт з гарохавай (нутавай) мукі, топленага сметанковага масла, з арэхамі, какосавай габлюшкай і салодкімі спецыямі: карыцай, кардамонам і мушкатовым арэхам. Папулярны ў Індыі, Пакістане, Непале, Бангладэш.

Ладу ўяўляе сабой салодкія шарыкі, памерам з абрыкос. Гатуюць дэсерт з манных круп, гарохавай ці пшанічнай мукі — існуе мноства варыяцый і рэцэптаў гатавання. Ладу часта гатуюць на святы і фестывалі. Назва «ладу» паходзіць ад санскрыцкага слова ладука (або лаціка), што азначае «маленькі шарык». У індуісцкай культуры яны сімвалізуюць багацце і дабрабыт; бога Ганеша малююць з падносам ладу ў руках.