Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Лазавэ[1] (укр.: Лозове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дэражнянскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны. Заснаваны ў 1929 г. на месцы здабычы торфу. Статус пасёлка гарадскога тыпу мае з 1949 г. Насельніцтва каля 1,3 тыс. жыхароў.
У пасёлку працуюць агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, бібліятэка-музей, паштовае аддзяленне, дом быту, атэлье, музычная школа, медыцынская амбулаторыя, аддзяленне банка, два кафэ. Дзейнічае харавы калектыў. Пабудавана праваслаўная Свята-Уладзімірская царква. Дзейнічаюць млын, цырульня, аптэка, шэраг крамаў і пажарная частка з адным пажарным аўтамабілем.