Лазання

Лазання
італ.: lasagne
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Італьянская кухня
Краіна паходжання Італія
Кампаненты
Асноўныя
Падача
Тып стравы запяканка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаза́ння[1][2] (італ.: lasagne) — запяканка, традыцыйная страва італьянскай кухні, асабліва Балонні, прыгатаваная з аднайменных макаронных вырабаў, праслоеных начынкай і соусам (звычайна бешамель). Пласты начынкі могуць быць з мяснога рагу або фаршу, таматаў, шпінату, іншай гародніны, сыру Пармезан, мацарэлы, рыкоты.

Слова «лазання» першапачаткова апісвала каструлю для прыгатавання ежы. Думаюць, што пачаткова ў Старажытнай Грэцыі laganon называлі плоскую хлебную ляпёшку; рымляне, пазычыўшы ад грэкаў, пачалі разразаць яе на тонкія скрылі, называныя lagani.

У ранняе Сярэднявечча страва трансфармавалася ў гатунак мучных клёцак, якія дадаваліся ў гаршчок з тушанымі мясам або садавіной.

У часы Марка Пола (XIII ст.) лазання ўжо ў асноўным была падобнай да сучаснай — тонкія плоскія шырокія кавалкі цеста (звычайна прамавугольныя; пры масавай вытворчасці пераважна гафрыраваныя), спачатку адварваліся як локшына, потым тушыліся ў пячы ці духоўцы з разнастайнымі дадаткамі (садавіной, мясам, грыбамі і г.д.).

У XVI ст. рэцэпт лазанні быў пазычаны і трансфармаваны польскай кухняй, так з’явіліся лазанкі.

Лазання

Сучасная кухня

[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная лазання гатуецца, звычайна, з шасці пластоў цеста, пры гэтым на кожны пласт кладуць мясны фарш, грыбы, гародніну, а зверху — цёрты сыр і некалькі кавалачкаў масла. Для лазанні італьянцы часцей за ўсё выкарыстоўваюць рыкоту і мацарэлу. Пармезан абавязковы толькі для класічнай лазанні баланьезэ, іншы гатунак сыру ў гэтай страве выкарыстоўваць немагчыма[3]. Страва запякаецца ў духавой шафе.

Зноскі

  • Белы А. Лазанкі // Праект «Наша ежа»