Лазер Lozère | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 48 |
Рэгіён: | Лангедок — Русільён |
Прэфектура: | Манд |
Супрэфектуры: | Фларак |
Кантонаў: | 25 |
Камун: | 185 |
Прэзідэнт генеральнага савета: |
Жан-Поль Пурк'е |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 100-е месца |
-1999 год | 73,5 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 14 чал/км² |
Плошча: | 5167 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лазе́р (фр.: Lozère, акс.: і катал.: Losera) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок-Русільён. Парадкавы нумар 48. Адміністрацыйны цэнтр — Манд. Насельніцтва 73,5 тыс. чалавек (100-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года).
Плошча тэрыторыі 5167 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Ло, Тарн.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 25 кантонаў і 185 камун.
Лазер — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 года. Узнік на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад гары Лазер.