Лай (стар.-грэч.: Λάϊος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар Фіваў, сын Лабдака[2], муж Іакасты[3], бацька Эдыпа. Калі бацька загінуў, Лаю быў 1 год. Пазней выгнаны з Фіваў блізнятамі Зефам і Амфіёнам[4].
Хаваючыся ад узурпатараў фіванскага трона Амфіёна і Зефа, Лай знайшоў прытулак у Пелопа, цара горада Пісатыды. Пелопа гнёў праклён з-за таго, што і трон, і сваю жонку Гіпадамію ён атрымаў дзякуючы вераломству. Больш за ўсё на свеце Пелопс любіў свайго малодшага сына Хрысіпа. Калі Лай вучыў Хрысіпа яздзе на калясніцы, ён закахаўся ў юнака і выкраў яго[5]. Лай зманам вывез яго ў Фівы, за што, у сваю чаргу, быў пракляты Пелопсам (у іншай версіі міфа Хрысіпа забіваюць яго старэйшыя браты).
Пасля смерці Амфіёна стаў кіраваць у Фівах. Ажаніўся з дачкой Менекея Іакастай (ці Эпікастай). Праклён Пелопа прывёў да таго, што шлюб Лая апынуўся бясплодным. Адправіўшыся за саветам у Дэльфы, Лай атрымаў ад аракула Апалона прадказанне: Лай можа зачаць сына, але тады яму наканавана загінуць ад яго[6]. Бог вуснамі аракула тройчы забараніў Лаю мець дзяцей[7]. Не жадаючы гэтага, Лай адмовіўся ад думкі мець дзяцей, але аднойчы, ап’янеўшы, усё ж апладніў сваю жонку[8]. Асцерагаючыся прадказання, Лай загадаў слугу кінуць немаўля Эдыпа на гары Кіферон, аднак слуга не паслухаўся і аддаў немаўля пастухам.
Эдып, які вырас не ведаючы пра сваё паходжанне, атрымаў прадказанне пра тое, што яму наканавана забіць свайго бацьку, і ў жаху бег ад сваіх прыёмных бацькоў. Лай, праязджаючы на калясніцы праз вобласць Факіды з чатырма спадарожнікамі[9], быў у сварцы забіты Эдыпам[10] Гэта было на Схісце (Скрыжаванні дарог), там знаходзілася магіла Лая і яго раба[11]. Або магіла Лая і весніка былі на гора Лафістый[12].
Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Лай» (фр. 387а Рат) і трагедыі Лікафрона «Лай», камедыі Платона «Лай».