Лаклан | |
---|---|
англ. Lachlan River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1500 км |
Басейн | каля 85 000 км² |
Расход вады | 42 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Вялікі Водападзельны хрыбет, за 13 км ад горада Ганінг |
• Каардынаты | 34°46′06″ пд. ш. 149°26′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Марамбіджы |
• Месцазнаходжанне | за 210 км ад вусця |
• Каардынаты | 34°21′17″ пд. ш. 143°56′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Марамбіджы → Мурэй → Вялікі Аўстралійскі заліў |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Новы Паўднёвы Уэльс |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ла́клан[1] (англ.: Lachlan River) — рака ў паўднёва-ўсходняй частцы Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, правы прыток ракі Марамбіджы (басейн ракі Мурэй).
Даўжыня ракі каля 1500[2][3] км (1339[4] км). Плошча вадазбору каля 85 000[3] (84 690[2]) км². Сярэдні расход вады 42[3] м³/с. Рака бярэ пачатак на заходніх схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта, за 13[2] км ад горада Ганінг. Ніжняе цячэнне па раўніннай мясцовасці. Упадае ў раку Марамбіджы за 210 км ад яе вусця[2].
Рака перасыхае ў засушлівы перыяд. Сцёк зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ў перыяд летніх дажджоў.
Упершыню даследаваная ў 1815 годзе Д. Эвансам (Sir (George) De Lacy Evans) і названая ў гонар пятага губернатара Новага Паўднёвага Уэльса Лаклана Макуоры (Lachlan Macquarie).