Лаліта | |
---|---|
Lolita | |
| |
Жанр | навела |
Аўтар | Уладзімір Набокаў |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1950-я[1] |
Дата першай публікацыі | 1955 |
Выдавецтва | Olympia Press |
Месца публікацыі | Францыя |
Персанажы | Dolores Haze[d], Humbert Humbert[d], Clare Quilty[d], Charlotte Haze[d], Annabel Leigh[d], Valeria Zborovski[d], Richard Schiller[d], Jean Farlow[d], John Farlow[d], Gaston Godin[d], Rita[d], John Ray, Jr[d] і Vivian Darkbloom[d] |
«Лаліта» (англ.: Lolita) — раман Уладзіміра Набокава, напісаны англійскай мовай і апублікаваны ў 1955 годзе ў Парыжы. Пазней ён быў перакладзены аўтарам на рускую мову.
Твор адрозніваецца сваёй спрэчнай тэмай, гэта значыць галоўны герой і апавядальнік, 37-гадовы прафесар літаратуры Гумберт Гумберт апанаваны 12-гадовай Далорэс Гейз, з якой ён мае сексуальныя адносіны. Лаліта з’яўляецца мянушкай, якую Гумберт даў Далорэс.
Пасля апублікавання, «Лаліта» набыла вялікую папулярнасць, атрымаўшы статус класічнага твору, стаўшы адным з самых вядомых і самых супярэчлівых прыкладаў літаратуры XX стагоддзя. Мянушка «Лаліта» ўвайшла ў масавую культуру да абазначэння дзяўчынак, якія вельмі рана пачынаюць сваё сексуальнае жыццё.
Беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч глядзіць на раман «Лаліта» як
…кнігу пра няўлоўную прыгажосьць, самы магічны твор дваццатага — дый ня толькі дваццатага стагодзьдзя[2]. |
Раман быў адаптаваны Стэнлі Кубрыкам, які выпусціў фільм у 1962 годзе. У 1997 годзе Эдрыян Лайн зняў сваю версію «Лаліты». Таксама «Лаліта» стала прадметам некалькіх тэатральных пастановак, опер і балетаў.
«Лаліта» ўваходзіць у спіс 100 лепшых раманаў на англійскай мове часопісу Time, якія былі апублікаваны ў перыяд з 1923 па 2005 гады.