Ламбарэнэ
| ||||||||||
Ламбарэнэ (фр.: Lambaréné) — горад у Габоне, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сярэдняе Агавэ. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Агавэ і Дэ-Лак. Знаходзіцца ў цэнтральнаафрыканскіх трапічных лясах на рацэ Агавэ, якая дзеліць горад на 3 раёны: Rive Gauche, Ile Lambaréné і Rive Droite. У раёне Rive Droite размешчана Бальніца Альберта Швейцэра. Большасць насельніцтва пражывае ў раёне Rive Gauche. Аэрапорт Ламбарэнэ.
Сёння Ламбарэнэ населены пераважна прадстаўнікамі народаў этнічнай групы банту.