Ландыш | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Convallaria L., 1753 | |||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||
Карта папуляцый відаў роду Ландыш:
Зялёным колерам — ландыш майскі; Чырвоным колерам — Convallaria keiskei; Фіялетавым колерам — Convallaria montana. | |||||||||||||||
|
Ландыш[3] (Convallária) — манатыпны або алігатыпны род аднадольных раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Як правіла, лічыцца манатыпным родам з адзіным відам ландыш майскі (Convallaria majalis)[4]. Аднак, у некаторых таксанамічных класіфікацыях вылучаюцца два іншых віды — Convallaria keiskei і Convallaria montana[5].
Раней род уключалі ў сямейства Лілейныя (Liliaceae) або вылучалі ў асобнае сямейства Convallariaceae; у класіфікацыі APG II (2003) род быў уключаны ў сямейства Nolinoideae. Па стане на 2013 год у большасці міжнародных баз дадзеных род Ландыш уваходзіць у склад сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Навуковая назва была дадзена роду Карлам Лінеем на аснове лацінскай назвы расліны, Lilium convallium («лілея далін»)[6]. Англійская назва — Lily of the Valley (або Lily-of-the-Valley)[7] — калька з лацінскай.
Традыцыйна род разглядаецца як манатыпны, які складаецца з аднаго віду — ландыш майскі. Разнавіднасці апошняга, якія часам вылучаюцца ў самастойныя віды, маюць геаграфічную адасобленасць ад намінальнай разнавіднасці, пры гэтым іх марфалагічныя асаблівасці выяўленыя слаба[8].
Па дадзеных «The Plant List», у родзе вылучаюцца тры біялагічных віды: