Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Ланс (фр.: Lens, пікард.: Linse) — горад у Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Па-дэ-Кале, акруга Ланс, кантон Ланс. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад дэпартамента, размешчаны ў цэнтры раўніны Артуа, за 200 км на поўнач ад Парыжа і за 40 км на поўдзень ад Ліля. З поўначы горад абгінае аўтамагістраль А21 «Ракад Міньер». У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначны вакзал Ланс лініі Арас — Дзюнкерк, ад якога таксама адыходзяць мясцовыя лініі Ланс — Астрыкур і Ланс — Дон-Сенген.
Насельніцтва (2018) — 31 606 чалавек.