Горад
Лансінг
Lansing
| ||||||||||||||||||||||||||
Лансінг (англ.: Lansing) — сталіца штата Мічыган (ЗША). Горад быў названы ў гонар Джона Лансінга — героя амерыканскай рэвалюцыі.
Займае плошчу ў 91,3 кв.км (35,2 кв. мілі). Насельніцтва складае 119 128 жыхароў (2000), метраполіі — 454 044 чалавек. Клімат умерана кантынентальны: сярэдняя тэмпература студзеня −5 — −6 °C, ліпеня — каля 21 °C.
Лансінг — важны культурны, адукацыйны, дзяржаўны, дзелавы цэнтр штата. Асноўнымі працадаўцамі ў горадзе з’яўляюцца Універсітэт штата Мічыган, урад штата, кампанія General Motors. Тэрыторыя сучаснага Лансінга была ўпершыню даследавана ў 1825 годзе. Тады яна была пакрыта густымі лясамі і балотамі. У 1835 годзе на месцы горада абгрунтаваліся першыя пасяленцы. У 1847 годзе было вырашана перанесці сталіцу штата з горада Дэтройт.