Лантау | |
---|---|
англ. Lantau | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 147,16 км² |
Найвышэйшы пункт | 934 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
22°16′14″ пн. ш. 113°57′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Ганконг |
Раёны | Чхюньвань , Айлендс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лантау (таксама Ланьтхау; кіт.: 大嶼山) — найбольшы востраў раёна Ганконг (амаль у 2 разы большы за востраў Ганконг[1]).
Знаходзіцца ў вусці ракі Чжуцзян, за 2 кіламетры ад вострава Ганконг. На тэрыторыі Лантау знаходзяцца другі (найвышэйшая кропка вострава) і трэці па вышыні пікі Ганконга. Адно з найбольшых вадасховішчаў Ганконга знаходзіцца на Лантау[1].
На Лантау, як і ва ўсім раёне Ганконг, бываюць тайфуны.
Для абароны папуляцыі кітайскіх белых дэльфінаў плануецца стварыць марскую ахоўную тэрыторыю побач з востравам Лантау[2].
На Лантау знаходзіцца міжнародны аэрапорт Ганконг. З востравам Ганконг аэрапорт звязвае мост Сінг-Ма (Цынма) і лінія ганконгскага метро.
Таксама на Лантау ёсць канатная дарога, якая належыць ганконгскаму метрапалітэну.
Унутраныя аўтобусныя рэйсы здзяйсняюцца кампаніяй en:New Lantao Bus.
На Лантау ёсць таксі. Яны пафарбаваныя ў блакітны колер, у адрозненне ад таксі іншых Новых Тэрыторый (зялёны колер) і гарадскіх таксі (чырвоны колер)[3].
На Лантау налічваецца каля 15 храмаў. Ёсць вядомы будысцкі манастыр По Лін, побач з якім размешчана гіганцкая бронзавая статуя Буды, якую ў ясны дзень можна бачыць нават з Макаа, за 60 км ад вострава.
У першай палове XIX стагоддзя на Лантау для абароны ад піратаў быў збудаваны форт, які займаў выгаднае стратэгічнае становішча. Пасля яго захопу брытанцамі ў 1898 годзе форт ужо не выкарыстоўваўся для вайсковых патрэб.
На востраве ёсць некалькі традыцыйных рыбацкіх селішчаў народа танка. Гэтыя селішчы ўзводзяцца на сваях. Буйнейшая з такіх вёсак на Лантау — Тай-О.
На Лантау знаходзіцца ганконгскі дыснейлэнд[4], да якога пракладзена лінія метро.
Востраў Лантау адносіцца да Новых Тэрыторый.
У 2016 годзе ганконгскія ўлады анансавалі грандыёзны праект развіцця Лантау, які ўключаў, сярод іншага, асушэнне прыбярэжных вод і будаўніцтва на гэтых тэрыторыях, пашырэнне дыснейлэнда, стварэнне турыстычных зон, развіццё транспартных сувязей, стварэнне штучных астравоў. Гэты праект быў раскрытыкаваны эколагамі: па іх думцы, Лантау трэба захаваць у першапачатковым выглядзе, каб зберагчы яго прыроду[4][5].
У студзені 2016 галоўны міністр Ганконга аб’явіў, што будзе створаны адмысловы офіс па развіцці вострава Лантау[6].