Лапла́ндыя (саам.: Sápmi, Sámeednam, фінск.: Lappi, шведск.: Lappland і нарв.: Lapland) — назва культурнага рэгіёна, які традыцыйна засяляюць саамы (лопары, лапландцы). Размешчаная ў Паўночнай Еўропе (поўнач Фенаскандыі). Лапландыя ніколі не з’яўлялася адной дзяржавай; у цяперашні час яна падзеленая паміж чатырма дзяржавамі: Нарвегіяй, Швецыяй, Фінляндыяй і Расіяй (Кольскі паўвостраў).