Ларан Касельні

Футбол
Ларан Касельні
Агульная інфармацыя
Мянушка Бос
Нарадзіўся 10 верасня 1985(1985-09-10)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 186 см
Вага 75 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1993—1995 Францыя Цюль Карэз
1995—1997 Францыя Галіўшы
1997—1998 Францыя Цюль Карэз
1998—2002 Францыя Галіўшы
2002—2003 Францыя Лімож
2003—2004 Францыя Генгам
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Францыя Генгам 41 (0)
2007—2009 Францыя Тур 67 (6)
2009—2010 Францыя Лар’ян 35 (3)
2010—2019 Англія Арсенал 255 (22)
2019—2022 Францыя Бардо 62 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2018 Францыя Францыя 51 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларан Касельні (фр.: Laurent Koscielny; нар. 10 верасня 1985, Цюль, Францыя) — французскі футбаліст польскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2018).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Ларан пачаў займацца футбалам у шэрагу маленькіх клубаў, перш чым у 18 гадоў да яго не выказаў цікавасць клуб «Генгам», дзе пачалася яго прафесійная кар’ера. У 2007 годзе ігрок далучыўся да складу «Тура», дзе ў сезоне 2008/09 у чэмпіянаце Лігі 2 увайшоў у склад сімвалічнай зборнай[3]. Дзякуючы гэтаму поспеху, наступны сезон ігрок пачаў у шэрагах клуба з вышэйшай лігі Францыі «Лар’яна». Брэтонскі клуб выклаў 1,7 млн еўра за перспектыўнага абаронцу.

У час летняга трансфернага акна ў чэрвені 2010 года з’явілася інфармацыя, што ў паслугах Касельні зацікаўлены англійскі «Арсенал», які быў гатовы заплаціць «Лар’яну» за таленавітага абаронцу 8,45 млн еўра. 5 ліпеня французская газета «Ouest-France» апублікавала паведамленне аб тым, што Касельні трэніруецца з рэзервовым і моладзевым складам «кананіраў», чакаючы, пакуль клуб афіцыйна абвясціць пра яго трансфер. Праз два дні, 7 ліпеня, «Арсенал» пацвердзіў пераход Ларана ў каманду[4]. У новым клубе француз атрымаў шосты нумар, які раней насіў іншы цэнтральны абаронца Філіп Сендэрос, які перайшоў у «Фулхэм» тым жа летам. Галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер сказаў, што вырашыў набыць Касельні з-за яго росту, бо іншыя цэнтральныя абаронцы саступалі супернікам па гэтаму параметру. У афіцыйнай сустрэчы Касельні дэбютаваў у матчы першага тура англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула». Падчас матча Ларан атрымаў дзве жоўтыя карткі і быў выдалены на пятай кампенсаванай да другога тайма хвіліне, прычым абедзве ён атрымаў ужо па заканчэнні 90 хвілін.

24 ліпеня 2012 года Касельні, не зважаючы на цікавасць з боку «Барселоны»[5], падпісаў новы кантракт з «Арсеналам»[6].

У 2018 годзе, пасля таго як завяршыў кар’еру Пер Мертэзакер, стаў капітанам «Арсенала». У ліпені 2019 года, маючы адзін год да заканчэння кантракта, адмовіўся ехаць з «Арсеналам» на перадсезонны збор у ЗША і застаўся ў Вялікабрытаніі. У жніўні 2019 года перайшоў у «Бардо». Пакінуў гэты клуб у студзені 2022 года, а ў сакавіку 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Да 26-гадовага ўзросту Касельні не быў зайграны ні за якую зборную. Дзякуючы свайму польскаму паходжанню, гэта значыць дзед іграка быў палякам, які з’ехаў у Францыю на сталае жыццё, меў права выступаць за зборную Польшчы, але не аформіў польскага грамадзянства. У шэрагу інтэрв’ю ён, прызнаючы польскае паходжанне праз дзеда, заяўляў, што не адчувае сувязі з Польшчай і адчувае сябе толькі французам[7].

3 лютага 2011 года Касельні атрымаў выклік у зборную Францыі на таварыскі матч супраць зборнай Бразіліі[8], аднак правёў гэты матч на лаўцы запасных. 11 лістапада 2011 года ён дэбютаваў у зборнай, пачаўшы гульню супраць зборнай ЗША ў стартавым складзе. Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць французаў. Ларан быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012. Падчас матчаў групавога раўнда ён не трапляў у асноўны склад, аднак згуляў у чвэрцьфінале, дзе французы саступілі зборнай Іспаніі з лікам 0:2. Аднак, нягледзячы на выніковы лік, Ларан прадэманстраваў упэўненую гульню[9] і быў названы найлепшым іграком матча французскай прэсай.

У 2014 годзе Ларан далучыўся да зборнай Францыі на чэмпіянаце свету па футболе. Дэбют на сусветным першынстве прыпаў на матч другога тура супраць зборнай Швейцарыі, калі Ларан выйшаў на замену замест траўмаванага Мамаду Сако.

Перад чэмпіянатам свету 2018 абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры пасля турніру, аднак з-за траўмы так і не паехаў на яго. Зборная Францыі ў выніку стала чэмпіёнам свету.

«Арсенал»:

  1. Laurent Koscielny // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LAURENT KOSCIELNY // Argentine Soccer Database
  3. Alo’o Efoulou meilleur joueur de L2(недаступная спасылка). France Football
  4. Arsenal sign defender Laurent Koscielny from Lorient. The Guardian
  5. Koscielny snubbed Barca to stay Архівавана 5 сакавіка 2016.. Football365.com
  6. Koscielny agrees new long-term contract. FC Arsenal
  7. «Nigdy nie żałowałem odmowy Polsce». Futbolnews.pl
  8. Arsenal’s Laurent Koscielny Called Into France Team To Face Brazil. Goal.com
  9. Euro 2012: Koscielny starts as France bow out. FC Arsenal