Ларан Шварц | |
---|---|
фр.: Laurent Schwartz | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 2002[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ансельм Шварц[d] |
Жонка | Мары-Элен Шварц[d][6] |
Дзеці | Марк-Андрэ Шварц[d] і Клаўдзіна Шварц[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, энтамолаг |
Навуковая сфера | абагульненая функцыя[d][6], матэматыка[7] і distribution theory[d][8] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Жорж Валірон[d][9] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1950) прэмія Хайнца Р. Пейгелса ў галіне правоў чалавека для вучоных[d] (1997) Канкур жэнераль[d] (1934) прэмія Франкёра[d] (1946) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ларан-Маіз Шварц (фр.: Laurent-Moïse Schwartz; 5 сакавіка 1915, Парыж, Францыя — 4 ліпеня 2002, там жа) — французскі матэматык, які ўнёс прыкметны ўклад у развіццё функцыянальнага аналізу, член групы Бурбакі, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1950).
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і з Эльзаса. Бацька — Анзельм Шварц (Anselme Schwartz, 1872—1957) — хірург, член Французскай акадэміі навук; маці — Клер Дэбрэ (1888—1972) — з эльзаскага равінскага роду Дэбрэ (фр.: famille Debré), з якога выйшлі палітычныя дзеячы і навукоўцы; дзядзька Шварца па матчынай лініі Рабер Дэбрэ быў навукоўцам-медыкам і педыятрам, стрыечны брат — першы прэм’ер-міністр французскай Пятай рэспублікі Мішэль Дэбрэ. Жанаты з дачкой Поля Леві. Дачка замужам за французскім фізікам Урыэлем Фрышам, які працуе ў Швейцарыі.
У 1934 годзе паступіў у Вышэйшую нармальную школу, у 1937 годзе быў прызваны ў армію. Падчас акупацыі Францыі нацыстамі хаваўся ад гестапа па падробленых дакументах. У 1943 годзе, тым не менш, абараніў дысертацыю ў Страсбургу. Пасля вайны быў прафесарам у Сарбоне і Політэхнічнай школе.
Асноўныя працы ў галіне функцыянальнага аналізу, асабліва тэорыі абагульненых функцый, за абагульненне вынікаў якой атрымаў у 1950 годзе Філдсаўскую прэмію (Шварц сутыкнуўся з істотнымі цяжкасцямі, калі амерыканскія ўлады з-за левых перакананняў матэматыка паспрабавалі не дапусціць яго ў краіну для атрымання ўзнагароды). Пазней Шварц узмацніў раней атрыманыя вынікі, даказаўшы (разам з Жанам Дзьёданэ) тэарэмы аб дваістасці ў прасторах Фрэшэ. Таксама важныя яго працы ў галіне тапалогіі і матэматычнай фізікі.
Сярод яго вучняў найбольш вядомы Аляксандр Гратэндык.
Таксама займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю, быў чалавекам левых поглядаў (у маладосці адносіў сябе да трацкістаў, у сталым узросце — да дэмакратычных сацыялістаў), выступаў супраць французскай і амерыканскай інтэрвенцыі ў В’етнаме, французскай інтэрвенцыі падчас алжырскай вайны і савецкай падчас афганскай вайны.