Лары Кінг | |
---|---|
Lawrence Harvey Zeiger | |
Лары Кінг у верасні 2010 | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Lawrence Harvey Zeiger |
Род дзейнасці | журналіст, тэлевядучы |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 2021[3][4] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Веравызнанне | іўдаізм |
Жонка | Freda Miller[d], Annette Kaye[d], Alene Akins[d], Francis Sutphin[d], Alene Akins[d], Sharon Lepore[d], Julie Alexander[d] і Shawn Southwick[d] |
Дзеці | Larry King Jr.[d] і Cannon Edward King[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лары Кінг, сапр.: Лорэнс Харві Зайгер (англ.: Lawrence Harvey Zeiger, 19 лістапада 1933, Бруклін, Нью-Ёрк — 23 студзеня 2021, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі тэлежурналіст, вядомы дзякуючы свайму папулярнаму ток-шоу «Larry King Live», нязменным вядучым якога з’яўляўся з 1985 па 2010 год.
За сваю кар’еру ён правёў больш за 50 000 інтэрв’ю з палітыкамі, спартсменамі, артыстамі і іншымі знакамітымі людзямі. Ён лаўрэат прэміі «Эмі», двухразовы лаўрэат прэміі «Пібадзі» і дзесяціразовы прызёр прэміі «Cable ACE».
Бацькі Лары — Джэні і Эдзі Зэйгер, — яўрэі, якія эмігравалі з Беларусі (бацька быў з Мінска, маці з Пінска). Іх першы сын Ірвін нарадзіўся ў 1932 годзе, але памёр ва ўзросце шасці гадоў ад апендыцыту. Пасля Лары ў іх сям’і нарадзіўся яшчэ адзін сын — Марці.
Пачынаў працаваць барменам. У 1957 годзе пераехаў у Маямі, дзе працаваў прыбіральшчыкам у офісе радыёстанцый. Паколькі дыктараў не хапала, Кінгу прапанавалі выйсці ў эфір. Так пачалася яго кар’ера ў СМІ.
Восем разоў быў жанаты з сямю жанчынамі. Чацвёра дзяцей ад трох жонак.
З 1997 года жанаты восьмым шлюбам з Шоўні Саўтвік.
У 1997 годзе, разам з іншымі вядомымі акцёрамі і кіраўнікамі Галівуда, Лары Кінг падпісаў адкрыты ліст нямецкаму канцлеру Гельмуту Колю, апублікаваны ў газеце International Herald Tribune, у якім заяўлялася аб недапушчальнасці парушэння рэлігійных правоў паслядоўнікаў саенталогіі ў Германіі.
У ліпені 2010 года Лары Кінг абвясціў аб добраахвотным скорым закрыцці свайго шоу. Апошні выпуск выйшаў 16 снежня 2010 года. Госцем праграмы стаў Арнольд Шварцэнэгер.