Ларынгаскапія

Ларынгаскапія — метад эндаскапічнага даследавання гартані спецыяльнымі інструментамі.

Адрозніваюць ларынгаскапію

  • непрамую (люстраную) — яе робяць з дапамогай гартаннага люстэрка, крыніцы святла і лобнага рэфлектара
  • прамую (робяць з дапамогай ларынгаскопа)
  • фібравалаконную (робяць прыборамі з выкарыстаннем фібравалаконнай оптыкі (святлаводаў).