Ласкар | |
---|---|
ісп. Lascar Volcano | |
Краіна | |
Горная сістэма | Анды |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 2007 |
Вышыня вяршыні | 5592 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ласкар (ісп.: Lascar Volcano) — андэзіта-дацытавы стратавулкан.
Знаходзіцца на поўначы Чылі ў вобласці Антафагаста, за 30 км на ўсход ад пустыні Атакама. Мае 6 кратараў. Буйное вывяржэнне вулкана адбылося ў 1993 годзе. Апошняе вывяржэнне пачалося 18 красавіка 2006 года і скончылася ў 2007 годзе.
Самае буйное вывяржэнне адбылося каля 26,500 гадоў таму, у выніку якога быў сфармаваны конус вулкана.