Ласла Краснахаркаі

Ласла Краснахаркаі
Krasznahorkai László
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 студзеня 1954(1954-01-05)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Венгрыя
Дзеці Ágnes Krasznahorkai[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, навеліст, сцэнарыст
Гады творчасці 1985 — цяперашні час
Жанр раман, навела
Мова твораў венгерская мова
Прэміі прэмія Кошута (2004)
Узнагароды
krasznahorkai.hu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ла́сла Краснахаркаі (венг.: Krasznahorkai László; нар. 5 студзеня 1954) — венгерскі пісьменнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасць Венгрыі пасля выдання ў 1985 годзе рамана «Сатанінскае танга», які меў дзіўны поспех.

Першы раз Ласла трапіў за мяжу камуністычнай Венгрыі ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Берліне. З моманту калапсу Савецкага блоку ён жыў у розных кутках свету. Між тым часта вяртаецца як у Венгрыю, так і ў Германію, аднак большую частку свайго жыцця праводзіць напераменку ў Францыі, Іспаніі, ЗША, Англіі, Галандыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі і Японіі.

У 1993 годзе раман «меланхолія супраціву» атрымаў у Германіі Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца года. Ад ЗША да Японіі пісьменнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сама Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны венгерскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем і Мелвілам». Вінфрыд Георг Макс Зебальд адзначыў: «Універсальны погляд Краснахаркаі канкурыруе з Гогалевымі „Мёртвымі душамі“ і далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучаснікамі».

  • 1985 «Сатанінскае танга» (Sátántangó) — раман
  • 1986 «Апошняя літасць» (Kegyelmi viszonyok) — навелы
  • 1989 «меланхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája) — раман
  • 1992 «Палонны Ургі» (Az urgai fogoly) — навелы
  • 1999 «Вайна і вайна» (Háború és háború) — раман
  • 2003 «З поўначы — гара, з поўдня — возера, з усходу — дарога, з захаду — рака» (Északról hegy, Délről tó, Nyugatról utak, Keletről folyó) — раман
  • 2004 «Разруха і смутак у Паднябеснай» (Rombolás és bánat az Ég alatt) — дакументальны раман аб Кітаі
  • 2009 «Апошні воўк» (Az utolsó farkas) — раман
  • 2010 "" (Állatvanbent)

Зноскі

  1. а б Акадэмія электронная літаратуры — 1998.
  2. László Krasznahorkai // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://www.krasznahorkai.hu/biography.html Праверана 3 жніўня 2015.
  4. а б Акадэмія электронная літаратуры — 1998. Праверана 3 жніўня 2015.