Ласла Немет | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчык, стаматолаг, драматург, літаратурны крытык, празаік, публіцыст, паэт, пісьменнік |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1975[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Judit Németh[d] і Ágnes Németh[d] |
Месца працы | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ласла Немет (венг.: Németh László; 18 красавіка 1901, Бая-Марэ — 3 сакавіка 1975, Будапешт) — венгерскі празаік, драматург, публіцыст, крытык.
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1925 атрымаў медыцынскую адукацыю і заняўся стаматалагічнай практыкай. Зімой 1927 года захварэў на сухоты і адправіўся ў Італію на лячэнне, завершыўшы кар’еру стаматолага.
Пазней працаваў школьным урачом. У 1945—1948 выкладаў гісторыю венгерскай літаратуры, матэматыку і іншыя прадметы ў гімназіі ў г. Хадмезёвашархей. У 1946 г. міністр адукацыі Венгрыі прапанаваў яму працу ў якасці школьнага інспектара.
Паміж 1939 і 1942 г. быў намеснікам рэдактара часопіса «Kelet Népe» («Усходняя Нацыя») Жыгманда Морыца. У час Другой сусветнай вайны перастаў пісаць артыкулы для часопісаў. З прыходам Чырвонай Арміі пераехаў у Бекеш.
У 1959 г. наведаў СССР. Памёр ад інсульту.