Ластаўневыя [ 3] (Asclepiadoideae ) — падсямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін сямейства Apocynaceae .
Насенне Asclepias syriaca
Кветка Stapelia gigantea
Hoodia gordonii у натуральных умовах у Паўднёвай Афрыцы
Згодна з APG II Asclepiadoideae лічыліся асобным сямействам Asclepiadaceae . Аднак малекулярныя дадзеныя сведчаць аб тым, што група эвалюцыйна паходзіць ад Apocynaceae , і, таму згодна з апошняй батанічнай сістэматыкай APG III таксон быў рэкатэгарызаваны як падсямейства сямейства Apocynaceae . У яго ўваходзяць 214 родаў , з якіх больш за тры дзясяткі сукулентных , і каля 2 400 відаў .
Кусты , паўкусты , шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны , часта з павойнымі сцебламі . Лісце размяшчаецца чаргова, супратыўна або кольцава. Ліставыя пласціны — простыя, цэльнакрайнія, без прылісткаў. Кветкі правільныя, абодваполыя, адзінкавыя або сабраны ў суквецці . Плод — сухая лісцянка , якая раскрываецца па шве. Насенне часцей за ўсё мае чубок шаўкавістых валасінак.
Прадстаўнікі гэтага сямейства распаўсюджаныя пераважна ў тропіках і субтропіках . Распаўсюджаны ў Амерыцы , Афрыцы , Усходняй Азіі . Некаторыя нешматлікія віды растуць ва ўмераных шыротах .
Сукулентныя роды сямейства паходзяць з Паўднёвай Афрыкі (Hoodia , Huernia , Stapelia , Caralluma , Tavaresia ). Ceropegia расце ў Цэнтральнай , Паўднёва-Усходняй Афрыцы , на Мадагаскары і на Канарскіх астравах , у Індыі . Hoya распаўсюджаная ў Індыі, Кітаі , на Малайскім архіпелагу і на паўночным усходзе Аўстраліі .
Некаторыя віды сямейства выкарыстоўваюць як лекавыя расліны . Прымяняюцца пры сардэчных , гінекалагічных і іншых захворваннях . Многія віды вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Asclepiadaceae