Лаід Саідзі | |
---|---|
Род дзейнасці | дабрачынец, вязень |
Грамадзянства | Алжыр |
Лаід Саідзі — грамадзянін Алжыра і супрацоўнік дабрачыннай арганізацыі «Фонд аль-Харамейн ». Па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся 16 месяцаў у зняволенні ў Солт-Піт, сакрэтнай турме ЦРУ ў Афганістане.
Да зняволення Саідзі працаваў у арганізацыі «Аль-Харамейн». Гэта ісламскі дабрачынны фонд, заснаваны ў Саудаўскай Аравіі. У верасні 2004 года Міністэрства фінансаў ЗША западозрыла арганізацыю ў прамых сувязях з кіраўніком Аль-Каіды Усамай бен Ладэнам, таму дзейнасць фонду забаронена рашэннем Савета Бяспекі ААН[1]. Неўзабаве прадстаўнікі «Аль-Харамейн» трапілі пад нагляд ЦРУ.
Падставай для затрымання стаў запіс тэлефоннай размовы, у якім Саідзі вымавіў слова «тайрат», якое на гутарковай арабскай мове азначае «шыны». Аднак супрацоўнікам спецслужбаў пачулася падобнае па гучанні слова (з трохі іншым гукам «т»), якое азначае «самалёты»[2].
У ліпені 2003 года, знаходзячыся ў Танзаніі, мужчына быў арыштаваны, а затым праз Малаві перанакіраваны ў Афганістан[3][4]. Наступныя 16 месяцаў ён правёў у турме Солт-Піт, дзе пацярпеў ад катаванняў. Так, Саідзі падвешвалі рукі да столі, з-за чаго на яго запясцях утварыліся шнары[3]. Пасля публікацыі 600-старонкавага несакрэтнага рэзюмэ справаздачы Камітэта Сената ЗША па разведцы аб катаваннях ЦРУ былі апублікаваны дадатковыя падрабязнасці злоўжываннях у дачыненні да алжырца[5].
Вызваленне з турмы адбылося толькі пасля таго, як падчас допыту, дзе ў яго прысутнасці заслухвалі запіс тэлефоннай размовы, высветлілася непаразуменне.
Abu Hudhaifa was subjected to baths in which ice water was used, standing sleep deprivation for 66 hours that was discontinued due to a swollen leg attributed to prolonged standing, nudity, and dietary manipulation.