Лаўр[1] (Laurus) — род субтрапічных дрэў або кустоў сямейства лаўровыя (Lauraceae).
Прадстаўнікі роду растуць у Міжземнамор’і, на Канарскіх астравах і ў Заходнім Закаўказзі.
Вечназялёныя расліны.
Лісце чаргавальнае, скурыстае, суцэльнакрайняе; змяшчае вялікую колькасць эфірных алеяў.
Кветкі сабраныя ў парасонападобныя пазушныя суквецці.
Плады сіне-чорныя, касцянкападобныя, аднанасенныя.
Плады лаўровага дрэва — бабкі — ужываюць як прыправу ў кулінарыі, таксама вырабляюць з іх алей і іншыя рэчывы.
Зноскі
- Лавр: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)