Лаўры Ляэнэметс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Sven Mikser[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 студзеня 1983 (41 год) |
||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўры Ляэнэметс (эст.: Lauri Läänemets; нар. 31 студзеня 1983, Талін) — эстонскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі. Міністр унутраных спраў Эстоніі з 18 ліпеня 2022 года. Дэпутат Рыйгікогу XIV склікання (2019—2022.
Нарадзіўся 31 студзеня 1983 года ў Таліне. Скончыў у 2001 годзе Пірытаскую эканамічную гімназію ў мікрараёне Пірыта, а ў 2007 годзе — Талінскі ўніверсітэт па спецыяльнасці менеджмент рэкрэацыйных паслуг. У 2019 годзе скончыў курс камандзіра роты ў Школе Кайтселійта (Саюза абароны Эстоніі), узнагароджаны знакам адрознення Кайтселійта III ступені.
Быў адным з кіраўнікоў скаўцкага руху Эстоніі і памочнікам паліцэйскага.
У 2005—2006 гг. — старшыня праўлення студэнцкага самакіравання Талінскага ўніверсітэта, у 2006—2007 гг. — Старшыня праўлення Круглага стала Талінскіх студэнцкіх самакіраванняў. У 2007—2008 гг. — дарадца Саюза студэнцкіх аб’яднанняў Эстоніі. Пры ім быў адкрыты Дом студэнта (Ратушная плошча), у якім дзейнічаюць студэнцкія арганізацыі. Многія выкарыстоўваюць памяшканні бясплатна, аплачваючы толькі камунальныя і адміністрацыйныя выдаткі.
У 2008—2010 гг. — член партыі Народны саюз Эстоніі. Балатаваўся на выбарах у Еўрапейскі парламент 2009 года.
Пасля правалу аб’яднання партый, уступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю перад парламенцкімі выбарамі 2011 года. У 2011—2013 гг. — прэзідэнт Маладых сацыял-дэмакратаў. На з’ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі ў канцэртнай зале «Ванемуйнэ» ў Тарту ў 2019 годзе балатаваўся на пасаду старшыні, Рыйна Сікут набрала 120 галасоў дэлегатаў і не прайшла ў другі тур. Новым старшынёй у другім туры абраны Індрэк Саар, які набраў 231 галасоў, Лаўры Ляэнэметс набраў 201 голас. На з’ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі ў Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра 5 лютага 2022 года балатаваўся на пасаду старшыні. Рыйна Сікут набрала 197 галасоў дэлегатаў, а Лаўры Ляэнэметс набраў 234 галасы і стаў новым старшынёй.
У 2010—2013 гг. — дарадца Талінскай гарадской управы і Талінскага гарадскога сходу.
У 2013—2017 гг. — старэйшына воласці Вяэтса. У 2014—2017 гг. — намеснік старшыні праўлення Саюза самакіраванняў павета Ярвамаа.
Балатаваўся на парламенцкіх выбарах 2011 года ў выбарчай акрузе № 2, на парламенцкіх выбарах 2019 года — у выбарчай акрузе Ярвамаа і Вільяндзімаа. Абраны па выніках парламенцкіх выбараў 2023 года ў выбарчай акрузе № 8 (Ярвамаа і Вільяндзімаа).
Стаў дэпутатам Рыйгікогу XIV склікання, замяніў Марыну Кальюранд, абраную на выбарах 2019 года дэпутатам Еўрапейскага парламента, быў намеснікам старшыні канстытуцыйнай камісіі.