Ле Дара

Горад
Ле Дара
фр.: Le Dorat
акс.: Le Daurat
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 23,77 км²[1]
Вышыня цэнтра
271 м
Насельніцтва
  • 1 525 чал. (1 студзеня 2021)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
02000
Афіцыйны сайт
ville-laon.fr (фр.)
Ле Дара на карце Францыі
Ле Дара (Францыя)
Ле Дара

Ле Дара́ (фр.: Le Dorat, акс.: Le Daurat) — камуна ў Францыі, у дэпартаменце Верхняя В’ена рэгіёна Новая Аквітанія. Размешчаны за 50 км на поўнач ад Ліможа. Чыгуначная станцыя на лініі Лімож — Пуацье. Насельніцтва — 1,6 тыс. жыхароў (2017).

Паселішча перашапачаткова называлася Скаторум — ад шатландскіх місіянераў, якія каля 950 года пабудавалі або, што верагодней, перабудавалі тут царкву, прысвечаную святому Міхаілу. Толькі праз дваццаць гадоў Базон I Стары, першы граф дэ Ла Марш, заснаваў недалёка ад гэтай царквы капліцу Святога Пятра і капітулу Дара, якая налічвала 20 канонікаў. Святыня была адноўлена пасля пажару ў 1060 годзе; вялікая званіца, увянчаная залатым анёлам, была скончаная толькі ў пачатку XIII стагоддзя. У графаў Ла Марш з таго часу быў тут замак, які размяшчаўся ў самым высокім пункце горада. У сярэдзіне XI стагоддзя яны пабудавалі таксама вельмі важны замак]]-форт за горадам, які быў аднак разбураны падчас рэлігійных войнаў.

Зноскі