Ле Дык Ань | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
в’етн.: Lê Đức Anh | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Во Ты Конг (як старшыня Дзяржаўнага савета СРВ) | ||||||
Пераемнік | Чан Бы Лыонг | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 снежня 1920[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 красавіка 2019[3][4] (98 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | в’етн.: Lê Văn Giác | ||||||
Дзеці | Q16157428? | ||||||
Партыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1945–1992 | ||||||
Прыналежнасць | В’етнам | ||||||
Род войскаў | В’етнамская народная армія | ||||||
Званне | генерал арміі | ||||||
Бітвы |
Вайна ў В’етнаме Кампучыйска-в’етнамскі канфлікт |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ле Дык Ань (в’етн.: Lê Đức Anh, 1 снежня 1920 — 22 красавіка 2019[5]) — в’етнамскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт В’етнама ў 1992—1997 гадах.
Нарадзіўся ў павеце Фулок, правінцыя Тхыатх’ен-Хюэ. Са жніўня 1945 года — у В’етнамскай народнай арміі. З кастрычніка 1948 па 1950-га быў начальнікам штаба 7-га і 8-й ваенных акругаў і адміністрацыйнага раёна Сайгона Тэлон. З 1951 па 1954 гады служыў намеснікам начальніка штаба, в. а. начальніка штаба акругі Кохінхін. Са жніўня 1963 года — намеснік начальніка Генеральнага штаба В’етнамскай народнай арміі. З лютага 1964 года — у Паўднёвым В'етнаме, намеснік камандуючага і начальнік штаба В’етконга.
У 1980-х гадах камандаваў в’етнамскімі ўзброенымі сіламі ў Народнай Рэспубліцы Кампучыі[6]. На гэтай пасадзе сфармуляваў пяць ключавых момантаў для абароны Кампучыі ад чырвоных кхмераў, а таксама непапулярны «план K5»[7].
У сакавіку 1982 года Ле Дык Ань быў абраны членам Палітбюро ЦК КПВ і знаходзіўся ў яго складзе да сваёй адстаўкі ў 1997 годзе.
У 1986—1987 гадах быў начальнікам Генеральнага штаба В’етнамскай народнай арміі, у 1987—1991 — міністрам абароны СРВ. У 1989 годзе, пасля краху камунізму ва Усходняй Еўропе, выступаў за ўзмацненне ўплыву арміі ва ўнутранай палітыцы «у той час, калі в’етнамскі сацыялізм пад ударам»[8].
З 1991 года Ле Дык Ань кантраляваў палітыку В’етнама ў адносінах да Камбоджы і Кітаю сумесна з міністрам замежных спраў Нгуен Ко Тхатэм і ўдзельнічаў у нармалізацыі в’еинама-кітайскіх адносін[9]. Пасля, будучы прэзідэнтам В’етнама, у 1993 годзе Ле Дык Ань наведаў Пекін з афіцыйным візітам. Гэта быў першы візіт у Кітай кіраўніка В’етнама за апошнія 38 гадоў. Падчас візіту ён абмяркоўваў з кіраўніцтвам КНР эканамічныя адносіны і тэрытарыяльныя прэтэнзіі Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры, аднак, дамоўленасць была дасягнута толькі па апошнім пытанні[10].
У верасні 1992 года Ле Дык Ань быў абраны на адноўленую пасаду прэзідэнта В’етнама. Хоць пасаду гэтая насіла галоўным чынам прадстаўніцкі характар, Ле Дык Ань падчас знаходжання на ёй здолеў павялічыць яе палітычную вагу[11].
У 1991 годзе Ле Дык Ань падтрымаў кандыдатуру До Мыоя для абрання на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПВ.
У сярэдзіне лістапада 1996 года Ле Дык Ань быў шпіталізаваны пасля шырокага інсульту[12] і змог вярнуцца да работы толькі ў красавіку 1997 года. У верасні 1997 года пасля з’езду КПВ сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта і быў саветнікам Цэнтральнага Камітэта партыі са снежня 1997 па 2001 гады.
21 лютага 2018 года ён перанёс кровазліццё ў мозг і быў змешчаны ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Ханоі ў крытычным стане, адкуль быў ненадоўга выпісаны ў чэрвені. Аднак праз месяц Ле Дык Ань быў зноў туды змешчаны. Памёр там жа 22 красавіка 2019 года на 99-м годзе жыцця.
Жонка — Ва Ле Тхі. Сын Ле Мань Ха — намеснік Старшыні Народнага камітэта Хашыміна.
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)