Леанард Пятрашак | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лістапада 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 2023 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Wanda Majerówna[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0682893 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанард Юзаф Пятрашак (польск.: Leonard Józef Pietraszak; 6 лістапада 1936, Быдгашч, Куяўска-Паморскае ваяводства, Польшча — 1 лютага 2023, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно. Здымаўся ў ролі банкіра Густава Крамера ў фільмах «Ва-банк» і «Ва-банк 2».
Леанард Пятрашак нарадзіўся ў 1936 годзе ў Быдгашчы, Польская Рэспубліка. Першую невялікую ролю ў кіно выканаў у 1957 годзе ў фільме «Сапраўдны канец вялікай вайны». 19 чэрвеня 1959 года ён дэбютаваў як акцёр у тэатры, а праз год скончыў акцёрскі факультэт Кінашколы ў Лодзі. Шырокую папулярнасць у Польшчы атрымаў пасля выканання галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Чорныя хмары» 1973 года, а роля крымінальнага банкіра ў фільме «Ва-банк» зрабіла яго вядомым далёка за межамі краіны. З 1977 года іграў у тэатры «Атэнеум» (Варшава).