Леанід I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Λεωνίδας | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Cleomenes I[d] | ||||||
Пераемнік | Pleistarchus[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не пазней за 520 да н.э. |
||||||
Смерць |
11 жніўня 480 да н.э. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Agiads[d] | ||||||
Бацька | Anaxandridas II[d][2] | ||||||
Жонка | Gorgo[d][2] | ||||||
Дзеці | Pleistarchus[d][2][3] | ||||||
Веравызнанне | старажытнагрэчаская рэлігія[d] | ||||||
Дзейнасць | палітыка[4] | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Леанід I (грэч. Λεωνίδας) — адзін з цароў Спарты з роду Агідаў (491 — 480 да н.э.). Сын Анаксандрыда і, паводле падання, нашчадак Геракла ў 20-м пакаленні. Леанід быў 3-м з 4-х сыноў, але пасля смерці Клеамена I і Дарыэя прыняў царскую ўладу. Леанід быў малодшым братам Клеамена I і заняў пасаду пасля таго, як Клеамен звар’яцеў і памёр, не пакінуўшы нашчадкаў па мячы.
За першыя дзесяць гадоў свайго кіравання Леанід не зрабіў нічога выдатнага, але затое навечна застаўся ў памяці сваёй апошняй у жыцці бітвай пры Фермапілах.
Абараняў з 6 000 вояў (у тым ліку 300 спартанцаў) Фермапільскі праход пры наступе персаў і загінуў тут пасля геройскай абароны. Цар спартанскі з 488 або 487 г. да н.э., калі Ксеркс напаў на Грэцыю, Леанід улетку 480 да н.э. павёў 300 спартанцаў і 5920 іншых грэкаў у Фермапілы з намерам абараняць як мага даўжэй гэты праход. Персы на працягу двух дзён беспаспяхова спрабавалі авалодаць ім, але здраднік Эфіальт правёў уначы атрад горнай сцежкай, у абыход пазіцый Леаніда. Тады Леанід адправіў большую частку войска ўнутр краіны. Засталіся толькі 300 спартанцаў цара Леаніда, 700 феспійцаў пад камандаваннем Дэмафіла, сына Дыадрома і 400 фіванцаў пад начальствам Леантыада, сына Еўрымаха. Леанід абараняў праход пакуль ён сам і ўсе яго воі не палеглі на поле бітвы.