Леанід Сазанаў | |
---|---|
Род дзейнасці | даследчык |
Навуковая сфера | структурная біялогія[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2019) |
Леанід Сазанаў (нар. 1960, Брэст) — структурны біёлаг, біяхімік, прафесар Інстытута навукі і тэхналогій Аўстрыі.
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Брэсце. Вучыўся на кафедры біяфізікі фізічнага факультэта БДУ ў Мінску, потым атрымаў доктарскую ступень па біяфізіцы ў МДУ ў Маскве.
Доўгі час працаваў у Вялікабрытаніі — у Бірмінгеме, Лондане, затым 18 гадоў у Кембрыджы. З 2015 года — прафесар Інстытута навукі і тэхналогій Аўстрыі.
Апублікаваў каля 70 навуковых прац. З’яўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства. Вядомы адкрыццём першай атамнай структуры комплексу I дыхальнага ланцуга.
Атрымаў у 2024 годзе прэмію Эрвіна Шродзінгера, якая ўручаецца Аўстрыйскай акадэміяй навук, з фармулёўкай «за выдатныя дасягненні ў галіне структурнай біялогіі мембранных бялковых комплексаў»[4].