Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Леанід Станіслававіч Кучук | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 жніўня 1959 (65 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Станіслававіч Кучук (нар. 27 жніўня 1959, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У 2013 годзе быў прызнаны футбольным трэнерам года Беларусі.
Сын Леаніда Кучука, Аляксей, таксама з’яўляецца футбалістам і трэнерам.
Пачынаў футбольную кар’еру ў мінскім «Тарпеда», затым у «Дынама». У 1979 годзе знаходзіўся ў складзе «бела-блакітных» на чэмпіянаце СССР, але не правёў за клуб ніводнага матча. З 1980 па 1988 гады гуляў за гомельскі «Гомсельмаш» у Другой лізе. З 1989 года па 1991 год гуляў у клубе КІМ з Віцебска. За каманду згуляў 101 матч і забіў 1 гол. У 1990 годзе працаваў трэнерам у клубе. З 1992 года выступаў у чэмпіянаце Беларусі. З 1992 па 1994 год гуляў у «Маладзечна», у 1995—1997 гадах — за «Атаку-Аўру». Завяршыў кар’еру ў клубе «Дынама-93» у 1998 годзе.
У 1998 годзе ў 2 гульнях кіраваў мінскім «Дынама-93», які абедзве гэтыя гульні прайграў з агульным лікам 0:8. У тым жа годзе ўзначальваў «Маладзечна», які ў выніку заняў у чэмпіянаце перадапошняе 14-е месца. У 2003 годзе працаваў старшым трэнерам у мінскім «Лакаматыве».
З 2004 па 2010 год узначальваў малдаўскі «Шэрыф», з якім стаў уладальнікам шматлікіх тытулаў. У сезоне 2009/10 «Шэрыф» выступаў у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы. У першым турніры клуб дайшоў да раўнда плэй-оф, прайграўшы «Алімпіякосу» ў двух матчах. У Лізе Еўропы «Шэрыф» гуляў у групе H, заняў трэцяе месца, выйграўшы 1 матч, 2 звядучы ўнічыю і 3 прайграўшы. У студзені 2010 пакінуў сваю пасаду[2].
18 мая 2010 года быў прызначаны галоўным трэнерам белгарадскага «Салюта», змяніўшы на гэтай пасадзе Міраслава Рамашчанку[3]. У першым жа матчы пры Кучуку клуб перамог «Жамчужыну-Сочы» з лікам 1:0. Пры Леанідзе клуб не паказваў выбітных вынікаў, пры новым трэнеры «Салют» выйграў 3 матчы, два звёў унічыю і 9 разоў прайграў. 23 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[4]. Пасля 25-га тура «Салют» займаў перадапошняе месца ў чэмпіянаце.
У чэрвені 2011 быў прызначаны галоўным трэнерам кіеўскага «Арсенала»[5]. У сезоне 2011/12 упершыню ў гісторыі клуб заваяваў права ўдзелу ў еўракубках. Да канца 2012 года «Арсенал» страціў двух спонсараў клуба, і было прынята рашэнне аб скарачэнні бюджэту; клуб выказаў намер разарваць кантракты з пяццю ігракамі клуба з найбольшым заробкам. 1 студзеня 2013 клуб і Кучук скасавалі кантракт «па ўзаемнай згодзе».
9 студзеня 2013 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера «Кубані»[6], якая ішла перад зімовай паўзай у чэмпіянаце на 4 месцы. Пад кіраўніцтвам Кучука каманда набрала 19 ачкоў у 11 матчах (пры гэтым не пацярпела ніводнага паражэння), чаго хапіла для ўтрымання 5-га месца ў чэмпіянаце Прэм’ер-лігі і першаму ў гісторыі клуба траплення ў еўракубкі — у Лігу Еўропы. Перад пачаткам новага сезона кіраўніцтва каманды прапанавала трэнеру новы трохгадовы кантракт, і заявіла на афіцыйным сайце, што кантракт з Кучуком падоўжаны на тры гады. Аднак, праз нейкі час Кучук абвясціў, што супрацоўніцтва з «Кубанню» скончана 31 мая, а яго ўмовы для новага кантракта кіраўніцтвам не прынятыя.
16 чэрвеня 2013 года з’явілася інфармацыя аб яго прысутнасці на трэніроўцы маскоўскага «Лакаматыва». 17 чэрвеня правёў першую трэніроўку «Лакаматыва», а 19 чэрвеня быў афіцыйна прадстаўлены як галоўны трэнер каманды. Па заканчэнні сезона 2013/14 клуб фінішаваў на 3-м месцы, стаўшы бронзавым прызёрам упершыню з 2006 года. Перад сезонам 2014/15 лідары каманды Мубарак Бусуфа і Ласана Дыяра з-за канфлікту з Кучуком, самавольна пакінулі каманду. З пачаткам сезона сітуацыя ў камандзе працягвала пагаршацца, трэнер адкрыта канфліктаваў з усімі футбалістамі каманды, у тым ліку праз прэсу. Пагасіць канфлікт не ўдалося і на фоне рэзкага падзення вынікаў. 15 верасня 2014 года Леанід Кучук быў адхілены ад працы на пасадзе галоўнага трэнера «Лакаматыва»[7]. 10 кастрычніка 2014 года, не жадаючы плаціць кампенсацыю, «Лакаматыў» у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з трэнерам з-за прагулу трэніроўкі. Кучук прадставіў відэазапіс, з якога вынікае, што на трэніроўку яго не пусціла ахова[8]. Верагоднасць запісу выклікала вялікія сумневы, прэзідэнт «Лакаматыва» Вольга Смародская назвала яе пастановачнай. Пасля звальнення Кучук падаў скаргу ў РФС з патрабаваннем у кампенсацыі яму 4,86 млн еўра[9]. Палата РФС па вырашэнні спрэчак у выніку вынесла рашэнне аб кампенсацыі ў памеры 1,8 млн еўра[10].
17 лістапада 2014 года Кучук зноў стаў галоўным трэнерам «Кубані», падпісаўшы кантракт на два гады[11]. Аднак, пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста вынікі каманды значна пагоршыліся, і з зоны еўракубкаў яна апусцілася ў ніжнюю частку турнірнай табліцы. Разам з «Кубанню» Кучук змог дайсці да фіналу Кубка Расіі, дзе саступіў свайму былому клубу «Лакаматыву» (1:3). Пасля гэтага «Кубань» скасавала кантракт з Кучуком па ўзаемнай згодзе бакоў[12].
Пасля зыходу з «Кубані» Кучук на працягу 1,5 гадоў заставаўся без працы. У снежні 2016 года быў адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак у студзені 2017 года ўзначаліў украінскі клуб «Сталь» з Кам’янскага[13]. Разам са «Сталлю» заняў 8-е месца ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 2016/17. У канцы мая 2017 года цікавасць да Кучука стаў праяўляць расійскі «Растоў», і 6 чэрвеня было абвешчана аб зыходзе Кучука са «Сталі»[14].
9 чэрвеня 2017 года быў афіцыйна прызначаны галоўным трэнерам «Растова»[15]. Пасля паспяховага пачатку «Растоў» стаў выступаць горш, не атрымліваючы перамогі ў 11 матчах Прэм’ер-лігі запар. 6 снежня 2017 года было абвешчана аб адстаўца Кучука з растоўскага клуба[16].
1 лютага 2019 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кучука на пасаду галоўнага трэнера «Руха» з Вынныкаў[17]. У ліпені таго ж года клуб пераехаў у Львоў. Сезон 2018/19 каманды скончыла на 11-м месцы ў Першай лізе, а ў сезоне 2019/20 ішла на першым радку табліцы. У снежні 2019 года Кучук пакінуў «Рух» па пагадненні бакоў[18].
22 красавіка 2020 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кучука галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[19]. У маі 2021 года Леанід Кучук падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера пасля паражэння ад брэсцкага «Руха» (0:1)[20], у чэрвені афіцыйна пакінуў клуб[21].
У жніўні 2021 года зноў стаў галоўным трэнерам львоўскага «Руха», які на гэты час ужо выйшаў у Прэм’ер-лігу[22]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года[23].