Леапольд Інфельд | |
---|---|
польск.: Leopold Infeld | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 студзеня 1968[3][1][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Eryk Infeld[d] |
Род дзейнасці | фізік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, пісьменнік, журналіст |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Władysław Natanson[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапольд І́нфельд (польск.: Leopold Infeld; 20 жніўня 1898, г. Кракаў, Польшча — 15 студзеня 1968) — польскі фізік, адзін з заснавальнікаў польскай школы тэарэтычнай фізікі. Член Польскай АН і акадэмій іншых краін.
Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1921). 3 1930 у Львоўскім універсітэце, з 1933 у Кембрыджы (Вялікабрытанія). У 1936—38 у Прынстанскім інстытуце перспектыўных даследаванняў у А. Эйнштэйна, з 1939 у Таронцкім універсітэце (Канада). 3 1950 у Варшаўскім універсітэце, адначасова з 1951 дырэктар Інстытута тэарэтычнай фізікі.
Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, нелінейнай электрадынаміцы, квантавай механіцы. Даў інтэрпрэтацыю неазначальнасцей суадносін, вывеў хвалевае ўраўненне электрона (з галандскім матэматыкам Б. Л. Ван-Дэр Вардэнам), з А. Эйнштэйнам і Б. Гофманам вывеў ураўненні руху сістэмы цел у гравітацыйным полі ў прыбліжэнні больш высокім за ньютанаўскае.
Аўтар публіцыстычных твораў, мастацкіх біяграфій вучоных.
Пахаваны ў Варшаве.