Леапольд Стаф | |
---|---|
Leopold Staff | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1878[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1957[2][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Польшча |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык |
Кірунак | сімвалізм |
Жанр | класіцызм[d], дэкадэнцтва[d] і парнасцы[d] |
Мова твораў | польская |
Дэбют | «Сны пра магутнасць», 1901 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Леапольд Генрык Стаф (польск.: Leopold Henryk Staff; 14 лістапада 1878, Львоў — 31 мая 1957, Скаржыска-Каменна) — польскі паэт, драматург, перакладчык.
Пасля заканчэння гімназіі вучыўся ў Львоўскім універсітэце (1897—1901). Удзельнічаў у дзейнасці паэтычнага кружка «Планетніцы». Здзейсніў некалькі паездак у Італію, год правёў у Парыжы (1902—1903). Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 1909—1914 рэдагаваў кніжную серыю «Symposion» выдавецтва «Księgarnia Biblioteki Polskiej B. Połonieckiego», у якой выходзілі выбраныя сачыненні вялікіх пісьменнікаў і філосафаў. Гады Першай сусветнай вайны правёў у Харкаве (1915—1918). З 1918 жыў у Варшаве. Быў сурэдактарам часопіса «Nowy Przegląd Literatury i Sztuki» (1920—1921). Друкаваўся ў газетах «Tygodnik Ilustrowany» (1918—1923), «Kurier Warszawski» (1922—1927), «Gazeta Polska» (1931—1939), «Sygnały» (1933—1939). Быў віцэ-старшынёй Таварыства польскіх пісьменнікаў і журналістаў (1924), затым старшынёй (1924—1931). З 1920 член кіравання прафесійнага Саюза польскіх пісьменнікаў, член Польскай акадэміі літаратуры (з 1933) і яе віцэ-старшыня (1934—1939).
Падчас акупацыі Польшчы жыў у Варшаве, выкладаў у падпольным універсітэце. Пасля прыгнечання Варшаўскага паўстання жыў у Паўлавіцах і Кракаве. У 1949 вярнуўся ў Варшаву.
Лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951); атрымліваў узнагароды Львова (1929), Лодзі (1931), Варшавы (1938). З 1931 ганаровы член польскага ПЭН-Клуба; лаўрэат узнагароды ПЭН-клуба (за перакладчыцкую дзейнасць; 1948). Доктар honoris causa Варшаўскага ўніверсітэта (1939), Ягелонскага ўніверсітэта (1949).
Вершы Стафа на беларускую мову пераклалі Ірына Багдановіч, Алег Мінкін, Уладзімір Мархель[4], Ганна Міхальчук.