Леапольда Марэчаль | |
---|---|
Leopoldo Marechal | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1970[1][3][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Аргенціна |
Дзеці | Malena Marechal[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, выкладчык універсітэта, паэт, бібліятэкар, раманіст, навэліст |
Кірунак | сімвалізм |
Жанр | паэзія, эсэ і theatre[d] |
Дэбют | зборнік вершаў «Арляты» (1922) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапольда Марэча́ль (ісп.: Leopoldo Marechal; 11 чэрвеня 1900, Буэнас-Айрэс — 26 чэрвеня 1970, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі пісьменнік.
Нарадзіўся ў франка-іспанскай сям’і эмігрантаў. Нягледзячы на фінансавыя праблемы сям’і, скончыў сярэднюю школу, атрымаў педагагічную адукацыю і працаваў настаўнікам, спачатку малодшых, а затым старшых класаў[5]. Адначасова, цягам 1920-х гадоў[5], быў сябрам таварыства паэтаў «Фларыда»[6], якое групавалася вакол літаратурных часопісаў «Proa» і «Martín Fierro»[5]. Дэбютаваў вершамі ў 1922 годзе[5]. У 1926 годзе быў у творчым падарожжы ў Еўропу[5]. У 1929 годзе Л. Марэчаль быў адзначаны адмысловай прэміяй «Premio Municipal de Poesía» горада Буэнас-Айрэс[5].
У 1929 годзе Л. Марэчаль другі раз паехаў у Еўропу і, пасяліўшыся ў Парыжы, паволі перайшоў на прозу, пачаў пісаць свой першы раман. У 1934 годзе вярнуўся ў Аргенціну, ажаніўся з М. С. Барыейра, з якою нажыў дзвюх дачок. Пасля цяжкай хваробы яго жонка памерла ў 1947 годзе. У 1948 годзе ўрэшце выйшаў і быў высока ацэнены літаратурнымі крытыкамі першы раман пісьменніка.[5]
Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Арляняты» (1922)[5]. Раннія вершы, якія выйшлі ў зборніках «Дні нібы стрэлы» («Días como flechas», 1926), «Оды мужчыну і жанчыне» («Odas para el hombre y la mujer», 1929), вылучаюцца ўскладненасцю метафар. Любоўная лірыка і цыкл рэлігійных вершаў увайшлі ў зборнікі «Лабірынт кахання» («Laberinto de amor», 1936) і «Санеты для Сафіі» («Sonetos a Sophía», 1940)[6]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Кентаўр» (1940; 1-я прэмія Нацыянальнай камісіі па культуры), «Вандроўкі вясны» (1945)[5], кнігі ўспамінаў у вершах «Пяць паэм поўдня» («Cinco poemas australes», 1937), філасофскіх раманаў «Адан Буэнас-Айрэс» («Adán Buenos-ayres», 1948) і «Банкет Севера Арканхела» («El banquete de Severo Arcángelo», 1965), драмы «Антыгона Велес» (1965), зборніка навел «Дзённік плавання» («Cuaderno de navegación», 1966)[6].
Нягледзячы на спрыяльную крытыку, ні першы раман, ні іншыя творы Л. Марэчаля не атрымалі належнай увагі чытачоў. У літаратурнай супольнасці Лацінскай Амерыкі высока цанілі і паважалі пісьменніка, адзначаючы яго талент шмат якімі прэстыжнымі прэміямі. Аднак, шырокім колам чытачоў творы Л. Марэчаля будуць прызнаны толькі праз шмат гадоў па яго смерці.[5]