Леві Лінкальн, старэйшы (англ.: Levi Lincoln, Sr.; 15 мая1749 — 14 красавіка1820, Вустэр) — амерыканскі палітычны дзеяч. На працягу сваёй кар’еры займаў пасады губернатара Масачусетса (1808—1809), віцэ-губернатара штата Масачусетс, генеральнага пракурора ЗША пры прэзідэнце Томасе Джэферсане (1801—1805) і непрацяглы час з 5 сакавіка 1801 года па 1 мая 1801 года выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара ЗША.
Леві Лінкальн быў жанаты з Мартай Уолда (1761—1828), ад шлюбу з якой меў дзесяць дзяцей (трое з якіх памерлі ў маленстве). Двое з яго сыноў таксама сталі губернатарамі амерыканскіх штатаў: старэйшы — Леві Лінкальн, малодшы (1782—1868) — губернатарам штата Масачусетс, Лінкальн Энах (1788—1829) — губернатарам штата Мэн.