Леві Парсанс Мортан (англ.: Levi Parsons Morton; 16 мая1824 — 16 мая1920) — амерыканскі палітык, 22-і віцэ-прэзідэнт ЗША (1889—1893) і 31-ы губернатар Нью-Ёрка (1895—1896).
Мортан нарадзіўся ў Шорхэме, штат Вермонт, у сям’і Дэніэла Олівера Мортана (1788—1852) і Лукрэцыі Парсанс (1789—1862). Яго старэйшы брат, Дэвід Олівер Мортан (1815—1859), быў з 1849 па 1850 мэрам Таледа, Агая. У дзяцінстве Леві кідае школу і ідзе працаваць клеркам у бакалеі ў Энфілдзе, Масачусетс, пазней выкладчыкам у школе ў Боскаўэне, Нью-Гемпшыр. Мортан прайграе ў 1876 годзе выбары ў Кангрэс, але прызначаецца прэзідэнтам Рэзерфордам Хейсам ганаровым камісарам на Сусветную выстаўку 1878 года. На 42-м і 47-м з’ездах Рэспубліканскай партыі Мортан быў абраны ў Кангрэс. У 1880 г. кандыдат у прэзідэнты Джэймс Гарфілд прапанаваў Леві Мортану стаць кандыдатам у віцэ-прэзідэнты, але той адмовіўся. З 1881 па 1885 Мортан займаў пасаду пасла ЗША ў Францыі.