Легітымацыя (ад лац.: legitimus - законны) — прызнанне ці пацвярджэнне законнасці дзяржаўнай улады; а таксама пэўных сацыяльных інстытутаў, статуса, паўнамоцтваў, якія абапіраюцца на прынятыя ў дадзеным грамадстве каштоўнасці. Асновай легітымацыі могуць быць канстытуцыйныя нормы, традыцыі і звычаі, выключная адоранасць (харызма), дэмакратычныя выбары, рэферэндум ці плебісцыт.